Палітвязня Дзмітрыя Рэзановіча на паўгода змясцілі ў ПКТ
Дзмітрый Рэзановіч
Палітвязня Дзмітрыя Рэзановіча на паўгода змясцілі ў ПКТ ("памяшканне камернага тыпу", якое ўмовамі ўтрымання нагадвае турму). Як паведамляе @a_partisans, адбылося гэта яшчэ напрыканцы верасня. Перад гэтым адміністрацыя барысаўскай калоніі № 14 некаторы час утрымлівала Рэзановіча ў ШІЗА.
Сёлета палітвязню да 19 гадоў зняволення дадалі яшчэ 9 месяцаў нібыта за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі".
Дзмітрыя Рэзановіча затрымалі восенню 2020 года каля мяжы з Украінай разам з іншымі анарха-партызанамі — Ігарам Аліневічам, Сяргеем Раманавым, Дзмітрыем Дубоўскім (абвінавацілі ў падпале будынка аддзела ДАІ ў Мазыры і аўтамабіляў каля будынка пракуратуры ў Салігорску). Усе яны ў канцы 2021-га асуджаны на вялізныя тэрміны зняволення. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.
12 лістапада Рэзановічу споўніцца 35 гадоў.
Месца ўтрымання палітвязня: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, вул. Міру, 1А, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.