Анархісту Дзмітрыю Рэзановічу дадалі яшчэ 9 месяцаў зняволення
Анархісты Дзмітрый Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Рэзановіч і Сяргей Раманаў у судзе.
Яшчэ 9 месяцаў Дзмітрыю дадалі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК)", паведамляе "Медыязона" са спасылкай на тэлеграм-канал "Права на паўстанне".
Калі адбыўся суд, не ўдакладняецца. Пра новую крымінальную справу супраць Рэзановіча стала вядома 30 студзеня. Аб падрабязнасцях абвінавачання не паведамлялася.
У снежні 2021 года суд прыгаварыў Дзмітрыя Рэзановіча да 19 гадоў калоніі па артыкулах аб тэрарызме (частка 2 артыкула 289 КК), незаконным абароце зброі (часткі 2 і 4 артыкула 295 КК) і правозе зброі або выбуховых прыстасаванняў праз мяжу3 1 КК).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.