"Як будуць нерэгістраваць Бабарыку": жонка Сяргея Дубаўца атрымала дзіўны званок

"Як будуць нерэгістраваць Бабарыку": жонка Сяргея Дубаўца атрымала дзіўны званок

Журналіст і літаратар Сяргей Дубавец распавёў пра дзіўны тэлефонны званок, які атрымала 16 траўня яго жонка. 

"Жонцы патэлефанавалі «са штаба Бабарыкі» (яна ўпісалася ў ініцыятыўную групу) і папрасілі зверыць звесткі. Не супаў год нараджэння і адна лічба ў нумары пашпарта. Ведаю, што гэта нерэальна, бо Таня ў такіх справах педантычная, пагатоў у гэтай сітуацыі, дзе ўсё фальсіфікуецца. Ну і прыпісаць сабе 9 гадоў яна не магла, натуральна", — распавядае ён у "Фэйсбуку".

Дубавец мяркуе, што гэтае тэлефанаванне можа быць падрыхтоўкай да таго, каб не зарэгістраваць ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі.

Аднак, верагодна, у гэтым выпадку праверкай звестак, пададзеных праз анлайн-форму, займаюцца менавіта людзі з каманды Віктара Бабарыкі. Гэта працуе так: у правяраючага перад вачыма дакладныя звесткі, але калі ён тэлефануе чалавеку, ён адмыслова паведамляе іх з памылкамі. Калі той, каго правяраюць, выпраўляе памылкі — значыць, ён сапраўды запісаўся ў ініцыятыўную групу і падаў пра сябе дакладныя звесткі.

Тэлефон, з якога званілі жонцы Сяргея Дубаўца, у сённяшнім посце ў тг-канале Бабарыкі ўказаны як нумар для даведак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі