ЦВК адным галасаваннем не зарэгістраваў адразу 8 "кандыдатаў пратэсту"

ЦВК адным галасаваннем не зарэгістраваў адразу 8 "кандыдатаў пратэсту"

Цэнтрвыбаркам Беларусі не зарэгістраваў адразу 8 ініцыятыўных груп "кандыдатаў пратэсту". Гэта — Антаніна Вішнякова, Аляксандр Грэчышнікаў, Анжаліка Жалезнякова, Ігар Кляшчук, Вераніка Мішчанка, Вольга Мікалайчык, Вікторыя Хатэнка, Валянцін Фралоў. ЦВК спасылаецца на праверку складу ініцыятыўных груп, падчас якой выявілі "парушэнне прынцыпу добраахвотнасці" пры іх арганізацыі.

Што выклікала падазрэнне ў ЦВК? Тое, што члены ініцыятыўных груп у згаданых асоб "на 70% супадаюць". Закон не забараняе ўваходжанне адначасова ў розныя групы. Але быў арганізаваны абзвон асобных людзей са спісу і высветлілася, што нібыта не ўсе давалі згоду на ўключэнне ў групы, ці давалі, але не ведаюць усіх палітыкаў, за якіх мусілі збіраць подпісы.

Жалезнякова спрачалася з старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай: "Разглядайце нашы справы асобна, а не групай". Сказала, што тэлефанавалі з праверкай двойчы яе маці і "заблыталі" яе. Падобнае казалі і іншыя.

Ярмошына таксама спасылалася на словы "іх лідара" Мікалай Статкевіча, што ніхто не будзе збіраць подпісы, а будуць весці агітацыю. Аднак апытаныя "кандыдаты пратэсту" заявілі, што подпісы збіраць будуць. Тым не менш, іх да выбарчай кампаніі не дапусцілі. У "кандыдатаў пратэсту" ёсць тры дні, каб рашэнне ЦВК абскардзіць.

Таксама не былі зарэгістраваны ініцыятыўныя групы апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, "сур'ёзнага беларуса" Віталя Зялкоўскага і відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. А вось групы Аляксандра Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, фермера з Гомельскага раёна Юрыя Ганцэвіча зарэгістравалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі