Віктару Бабарыку спаўняецца 60 гадоў, інфармацыі пра яго па-ранейшаму няшмат

Віктар Бабарыка

Віктар Бабарыка / Reuters

Адзін з прыкметных герояў перадвыбарнай кампаніі 2020 года Віктар Бабарыка адзначае юбілей. Яму спаўняецца 60 гадоў. Інфармацыі пра яго няма ўжо працяглы час. Мінулай вясной стала вядома, што яго прывозілі ў аддзяленне хірургіі Наваполацкай бальніцы. У яго выявілі вадкасць у лёгкіх. Пазней стала вядома, што палітвязня змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, але калі дакладна гэта адбылося і з якой прычыны — невядома.  Паводле звестак BELPOL, у Бабарыкі ў зняволенні таксама пачаліся праблемы з сэрцам.

Да 2020 года Віктар Бабарыка быў паспяховым банкірам, узначальваў "Белгазпрамбанк". Ён шмат інвеставаў у вяртанне ў Беларусь культурных каштоўнасцяў, быў мецэнатам і займаўся дабрачыннасцю. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў заявіў пра намер балатавацца на вышэйшую пасаду, паспеў сабраць вялікую для Беларусі колькасць подпісаў у сваю падтрымку — каля паўмільёна. Але да рэгістрацыі ў якасці кандыдата беларускія ўлады яго не дапусцілі, затрымалі і яго, і яго сына, які ўзначальваў ініцыятыўную групу па вылучэнні бацькі ў прэзідэнты. Эдуарду Бабарыку доўга не выстаўлялі абвінавачанне, але ў выніку яго асудзілі на 8 гадоў калоніі. Віктара Бабарыкі адправілі ў калонію на 14 гадоў. Сваю віну Віктар Бабарыка не прызнаў.

У зняволенні ён спачатку працаваў укладчыкам хлебабулачных вырабаў, затым яго перавялі на працу з драўняным вуглём. На працягу 9 гадзін 6 дзён у тыдзень ён павінен быў знаходзіцца на вуліцы без доступу да бытавога памяшкання і магчымасці сагрэцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі