У калоніі сваякам Бабарыкі сказалі, што ён у ПКТ, але яго не паказалі

Віктар Бабарыка / sb.by
Віктар Бабарыка / sb.by

17 ліпеня сваякі палітвязня Віктара Бабарыкі трапілі на прыём да адміністрацыі наваполацкай папраўчай калоніі № 1. Там ім паведамілі, што ён змешчаны ў "памяшканне камернага тыпу". На які тэрмін і за якое парушэнне, не ўдакладнілі. У ПКТ забаронены тэлефанаванні і спатканні, але дазваляецца перапіска. Аднак сваякі не атрымліваюць лістоў. Яны не бачылі і не чулі Віктара Бабарыку некалькі месяцаў.

У адміністрацыі калоніі кажуць, што здароўю Бабарыкі "нішто не пагражае", паведамляе @viktarbabarykaofficial.

Пра тое, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу папраўчай калоніі №1, раней паведамляў BELPOL. Адзначалася, што палітвязень аднаўляецца пасля траўмы.

Бабарыка быў асуджаны ў ліпені 2021-га на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. У красавіку палітвязня прывозілі са слядамі пабояў у мясцовую бальніцу (пасля там затрымлівалі лекараў). Інфармацыі пра тое, дзе ён знаходзіцца і ў якім стане, доўгі час не было.

Сына палітвязня Эдуарда Бабарыку (таксама палітзняволенага) асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі