Эдуарда Бабарыку асудзілі на 8 гадоў калоніі

Эдуард Бабарыка / sb.by
Эдуард Бабарыка / sb.by

Мінскі абласны суд прысудзіў палітзняволенаму 33-гадоваму Эдуарду Бабарыку 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Яго вінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 235 КК (легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў). У выніку дзяржаўнае абвінавачванне адмовілася ад выстаўленага Эдуарду абвінавачвання ў "легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам".

На судзе Бабарыка не прызнаў сваёй віны.

Пракурор Аляксандр Кароль прасіў прысудзіць яму 10 гадоў калоніі.

Пад вартай Эдуард знаходзіцца больш за тры гады. Яго затрымалі разам з бацькам у сярэдзіне чэрвеня 2020 года, калі яны везлі ў Цэнтрвыбаркам падпісныя лісты за вылучэнне Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкія выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі