Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya/
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya/

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу Святланы Ціханоўскай. У ёй сцвярджаецца, што ўлады Беларусі парушылі яе права быць абранай на сумленных выбарах, права на справядлівае судовае разбіральніцтва і права не падвяргацца катаванням, што выявілася ў гвалтоўным выгнанні яе з краіны.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу Ціханоўскай два тыдні таму. Яна была падрыхтаваная праваабарончай арганізацыяй Respect-Protect-Fulfill, якая таксама прадстаўляе Ціханоўскую ў Камітэце.

Вядома, што ў скарзе сабраныя шматлікія сведчанні таго, як рэжым Лукашэнкі перашкаджаў выбарчай кампаніі Ціханоўскай у 2020 годзе. Таксама далучаныя звесткі ад грамадскіх ініцыятыў, якія "даказваюць, што вынікі выбараў, абвешчаныя ЦВК, не адпавядаюць таму, як галасавалі беларусы на самай справе".

Мяркуецца, што рашэнне па згаданай скарзе стане юрыдычным пацвярджэннем нелегітымнасці Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі