ЕС рыхтуе новыя санкцыі да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Еўрасаюз рыхтуе новы пакет санкцый / Ілюстрацыйнае фота Reuters
Еўрасаюз рыхтуе новы пакет санкцый / Ілюстрацыйнае фота Reuters

ЕС рыхтуе новыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да 9 жніўня, гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020-га ў Беларусі. Іх збіраюцца ўвесці ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека, якія працягваюцца ў нашай краіне, паведамляе @dw_belarus са спасылкай на свае крыніцы ў Бруселі.

Паводле інфармацыі высокапастаўленага чыноўніка Еўрасаюза, на якога спасылаецца выданне, паралельна ідзе абмеркаванне яшчэ аднаго пакета санкцый, звязанага з саўдзелам Беларусі ў вайсковай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

ЕС не прызнаў вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020-га ў Беларусі. На дадзены момант у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ўведзеныя шэсць пакетаў санкцый, апошні быў прыняты каля года таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі