Максім Мірны "пакаяўся" за тое, што ў 2020-м быў супраць гвалту

Максім Мірны

Максім Мірны / @belarustennis, Instagram

Вядомы тэнісіст Максім Мірны "пакаяўся" за тое, што ў 2020 годзе выступіў супраць гвалту ў краіне. Яго словы апублікавала ў Instagram-акаўнце федэрацыя тэніса Беларусі.

"Адбыліся нашы выбары 2020 года. Я не справіўся. Я жывы чалавек, мы ўсе схільныя рабіць памылкі. Паўтаруся: я шкадаваў пра свой эмацыйны выступ", — кажа на відэа Мірны.

Таксама ён назваў "дурнымі" абмежаванні для беларускіх спартоўцаў, маючы на ўвазе санкцыі, уведзеныя пасля пачатку вайны ва Украіне. Па словах тэнісіста, наша краіна праводзіць "міралюбную палітыку".

У жніўні 2020-га Максім Мірны ў Instagram пратэставаў супраць гвалту сілавікоў у Беларусі: "Мы беларусы — мірныя людзі! Стоп гвалт!!! Я заклікаю міжнародную супольнасць дапамагчы спыніць гвалт у Беларусі! Народ Беларусі — мірныя грамадзяне, якія проста не хочуць судовых пераследаў і хочуць права галасаваць на справядлівых выбарах".

У лютым 2021 года спартовец выдаліў гэты пост. Да апошняга часу ён захоўваў маўчанне наконт поствыбарных падзей у краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі