Як Севярынец перад затрыманнем размаўляў з рабочымі ў Курапатах (відэа)
![Як Севярынец перад затрыманнем размаўляў з рабочымі ў Курапатах (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/0c366937-d215-4e75-8513-98c63453a9c4_w650_r0_s.jpg.webp?itok=I1rrYJSz)
5 красавіка ў Курапатах зноў затрымалі Паўла Севярынца і Ніну Багінскую. Ва ўрочышчы, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій і створаны народны мемарыял, напярэдадні рабочыя звалілі дзясяткі крыжоў. Было заяўлена, што яны былі ўсталяваныя незаконна. У пятніцу рабочыя працягнулі ўзводзіць агароджу, крыжы ўжо не чапалі. Павел Севярынец вёў стрым у Facebook і спрабаваў дастукацца да сумлення рабочых, якіх ахоўвалі людзі ў цывільным. У выніку яго затрымалі. Была затрыманая і Ніна Багінская, якая ішла з бел-чырвона-белым сцягам. Міліцыянерамі ў Курапатах кіраваў палкоўнік Сяргей Удодаў з Мінскага РУУС.
У чацвер Севярынец і Багінская таксама затрымліваліся міліцыяй, але ўвечары былі адпушчаныя.
svaboda.org