Як змяняліся ахоўныя зоны мемарыяла “Курапаты” (мапа)
Сённяшняя будоўля каля Курапатаў дакладна трапляе ў ахоўныя зоны мемарыяла ўзору 2013 году. Менавіта тады кампанія “Кіпрэканструкцыя”, якая цяпер будуе каля мемарыяла, выйграе аўкцыён на гэты кавалак зямлі. Такі факт пацвярджае мапа ахоўных зон з пастановы Міністэрства культуры 2004 года.
Калі яе накласці на сённяшнюю мапу гэтай мясцовасці, бачна, дзе сённяшняя будоўля.
Там, дзе пазначана чырвоным ідзе будоўля
А гэта ахоўныя зоны 2014 года, якія прынялі ў снежні. І на іх бачна, што кавалак зямлі пад будучую будоўлю вынесены з ахоўных межаў помніка.
Там, дзе пазначана чырвоным ідзе будоўля
Такім чынам, аўкцыён, які праводзіўся ў 2013 годзе не мусіў адбыцца, бо зямля ўваходзіла ў ахоўныя зоны помніка.