Якія шэдэўры кіно Мінкульт Беларусі цяпер можа запісаць у “парнаграфію”

Чарговае закручванне гаек / lastmag.ru

Чарговае закручванне гаек / lastmag.ru

Беларускі рэжым сёння пераасэнсаваў тэрмін “парнаграфія”. Цяпер пад ім чыноўнікі разумеюць яшчэ і “нетрадыцыйныя палавыя адносіны”: гомасексуальную, лесбійскую і бісексуальную сувязі.

Гэтыя змены відавочна адаб’юцца на камерцыйным кінапракаце. Кожны фільм, каб трапіць на экраны кінатэатраў, павінен атрымць пракатнае пасведчанне ад дзяржавы. А цяпер у камісіі, якае адглядае свежае кіно і прызначае ўзроставыя рэйтынгі, з’явіліся новыя інструкцыі — датычныя ЛГБТК+.

Натхніўшыся чарговым апгрэйдам беларускіх законаў, Еўрарадыё склала спіс фільмаў, уганараваных на шматлікіх фестывалях і кінапрэміях, якія сёння дакладна не прайшлі б фільтр беларускіх цэнзараў. 

“Партрэт дзяўчыны ў агні” / Portrait de la jeune fille en feu

Што не так: лесбійская сувязь

Якія шэдэўры кіно Мінкульт Беларусі цяпер можа запісаць у “парнаграфію”
Кадр з фільма "Партрэт дзяўчыны ў агні" / arte France Cinema

Фільм рэжысёркі Селін С’яма апавядае пра каханне мастачкі і дзяўчыны з заможнага роду ў Францыі XVIII стагоддзя. Спадчынніцу вялікага багацця хочуць выдаць замуж, намаляваўшы для патэнцыйнага жаніха прыгожы партрэт — так галоўныя гераіні і пазнаёміліся.

Фільм даследуе некалькі цікавых тэм: сацыяльную роль жанчын у перыяд Новага часу, лесбійства, аборты, сацыяльныя каноны і іх крывадушнасць. Але такому антыпатрыярхальнаму кіно не знойдзецца месца на вялікіх экранах у Беларусі.

“Удушша” / Choke

Што не так: хаатычныя палавыя сувязі 

Адна з не самых паспяховых экранізацый творчасці Чака Паланіка (“Байцоўскі клуб”), герой якой — таленавіты махляр Віктар Манчыні — зарабляе на людзях, якія ратуюць яго ад сімуляванага удушша, і спрабуе заткнуць дзірку ва ўласным сэрцы праз сексагалізм. Насамрэч, “Удушша” расказвае пра смеласць быць сапраўдным чалавекам і кахаць іншага. Але дасведчаны цэнзар пабачыць тут толькі адзін хаатычны секс.

“Мой прыватны штат Айдаха” / My Own Private Idaho

Што не так: гомасексуальная сувязь

Ці могуць два гомасексуала, якія да таго ж зарабляюць нелегальнай секс-працай, пакахаць адзін аднаго? Безумоўна, могуць, але не ў беларускіх кінатэатрах. А калі сур’ёзна, дак амаль уся фільмаграфія рэжысёра Гаса Ван Сэнта (дарэчы, адкрытага гея) цяпер цягне на забарону ў Беларусі.

“Тытан” / Titane

Што не так: сувязь аўтамабіля з жанчынай

Якія шэдэўры кіно Мінкульт Беларусі цяпер можа запісаць у “парнаграфію”
Кадр з фільма "Тытан" / arte France Cinema

Калі вы лічыце, што няма нічога больш жахлівага, чым гомасексуалы, лесбіянкі і бісексуалы ў кіно, значыць вы яшчэ не бачылі фантастычную драму “Тытан”. У ёй галоўная гераіня Алексія не толькі кахае жанчын і здзяйсняе забойствы, але і займаецца сексам з аўтамабілем. І зацяжарвае ад яго. 

Такое мярзоцце беларускія гледачы дакладна не ўбачаць.

“Олдбой” / Oldboy

Што не так: інцэст 

Велічная паўднёвакарэйская драма Пак Чхан Ука пра помсту і пакаянне проста нашпігаваная натуралістычнымі сцэнамі гвалту і забойстваў. Але паляўнічых на “нетрадыцыйны сувязі” зацікавіць іншае: ненаўмысны секс галоўнага героя з дачкой, і наўмысны — галоўнага злодзея з кроўнай сястрой. 

За такія сюжэтныя твісты ў нас па галоўцы не пагладзяць.

“Солтбёрн” / Saltburn

Што не так: бісексуальная сувязь

“Месячнае святло” / Moonlight

Што не так: гомасексуальная сувязь

Драма сталення ад Бары Джэнкінса ў 2017 годзе фенаменальна абыйшла на “Оскары” больш відовішчны, але кансерватыўны па каштоўнасцях мюзікл “Ла-Ла Лэнд” — і стала лепшым фільмам. Але гомасексуальная ідэнтыфікацыя героя патэнцыйна не дасць фільму трапіць у айчынныя кіназалы.

“Німфаманка: Частка 1 і 2” / Nymphomaniac: Vol. 1 і 2

Што не так: хаатычныя палавыя сувязі 

Праміскуітэт і адразу ў дзвюх частках — гэта ўсё пра дылогію “Німфаманка” дацкага правакатара Ларса Фон Трыера. Джо, гераіня Шарлоты Генсбур, у сваёй споведзі прызнаецца ва ўсіх сексуальных грахах, згадваючы ў тым ліку і бісексуальны, і групавы секс, і садамаза. 

Раней “Німфаманку”, як і іншыя фільмы з нашага спісу, паказвалі ў беларускіх кінатэатрах. Але цяпер з’явілася нагода забараніць!

“Піяністка” / La Pianiste

Што не так: фетышызаваны садамазахізм

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі