Якія змены ў беларускім кіно фіксуе сёння партызанскі кінафестываль “Бульбамуві”

Сяргей Пукт і Януш Гаўрылюк \ Euroradio

Сяргей Пукт і Януш Гаўрылюк \ Euroradio

24-26 лістапада ў варшаўскім кінатэатры Iluzjon адбудзецца трэці пасля пяцігадовай паўзы польскі фестываль беларускага кіно “Бульбамуві”. Сустракае ён нацыянальнае кіно ў разгубленым стане. З аднаго боку, беларускія аўтары, якія засталіся ў краіне, знаходзяцца пад прэсам рэпрэсій, з іншай, аўтары-эмігранты пакуль яшчэ ў пошуку ўласнага месца на кінамапе замежжа. І гэтае адчуванне няўпэўненасці ў будучыні адлюстроўвае праграма сёлетняга кінафоруму.

У які бок рухаецца беларускае кіно? Ці баяцца аўтары ўдзельнічаць у “Бульбамуві” і чаму? Як 2020 год працягвае ўплываць на кінасупольнасць? І ці не стаміліся гледачы ад фільмаў пра падзеі трохгадовай даўніны? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адкажуць Януш Гаўрылюк, стваральнік і дырэктар “Бульбамуві”, і Сяргей Пукст, музыка і госць сёлетняга фестывалю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі