Ярмошына атрымлівае 3,2 млн пенсіі і 17 млн заробку
Лідзія Ярмошына распавяла пра памер сваёй пенсіі і заробку. У інтэрв'ю парталу tut.by старшыня ЦВК адзначыла, што памер яе пенсіі складае 3,2 млн рублёў, паколькі яна яшчэ працуе. А пасля таго, як яна перастане працаваць, ён будзе іншы, а які, Ярмошына не ведае. "Калі ў мяне з'явіцца на гэта права, я звярнуся і мне палічаць. У мяне пенсія будзе 65% ад акладу. Але ў любым выпадку я даўно зарабіла пенсію дзяржаўнага службоўца, якая больш за звычайную", — кажа яна.
Паводле слоў старшыні ЦВК, яе заробак "бруднымі" складае каля 20 мільёнаў рублёў, а "на рукі" яна атрымлівае каля 17 мільёнаў.
Таксама Лідзія Ярмошына распавяла, што разам з сынам збіраецца наведаць Італію. Гэта стала магчымым пасля таго, як у яе адносінах Еўрасаюз у кастрычніку прыпыніў санкцыі.
Фота: Еўрарадыё