Яшчэ 9 удзельнікаў пратэстаў у Беларусі прызнаныя палітвязнямі

Яшчэ 9 удзельнікаў пратэстаў у Беларусі прызнаныя палітвязнямі

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Гэта ўдзельнікі акцый пратэсту Аляксандр Францкевіч, Акіхіра Ханада, Аляксандр Шабалін, Юрый Уласаў, Ігнат Сідорык, Юрый Савіцкі, Арцём Квашэўскі, Арцём Сацук, Таццяна Канеўская. Праваабаронцы ацэньваюць крымінальны пераслед гэтых людзей паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі) як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання сваёй думкі.

На сёння праваабаронцы прызналі палітвязнямі ўжо 41 чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі