З інтэрната і з дыягназам — сядзі неадукаваным? Правяраем чуткі

Кожны мае права на адукацыю / freepik.com
Кожны мае права на адукацыю / freepik.com

У сеціве абмяркоўваюць пастанову Міністэрства аховы здароўя "Аб устанаўленні пералікаў медыцынскіх паказанняў і медыцынскіх супрацьпаказанняў для атрымання адукацыі".  

"Дзеці з інваліднасцю, якія маюць бацькоў і жывуць дома, па-ранейшаму змогуць атрымліваць адукацыю ў спецыялізаваных школах, класах, цэнтрах карэкцыйна-развівальнай адукацыі і рэабілітацыі. А дзеці, якія знаходзяцца ў інтэрнатах і маюць пэўныя дыягназы, не будуць больш атрымліваць адукацыю", — пішуць адміністратары некаторых тэлеграм-каналаў, спасылаючыся на "4 дадатак" да дакумента.

"Супрацьпаказаннямі для атрымання адукацыі для дзяцей у інтэрнатах з'яўляюцца псіхічны разлад і разлад паводзін: разумовая адсталасць (міжнародны код класіфікацыі хвароб F70—F79), страта слыху 2-4 ступені, глухата. Усё гэта абмяжоўвае базавыя правы дзяцей з інваліднасцю", — пішуць і тут жа робяць выснову аўтары навіны, прапаноўваючы яе абмеркаваць.

“Тут усё заблытана, — звяртае ўвагу на памылку крыніца Еўрарадыё, якая працуе ў сістэме спецыяльнай адукацыі Беларусі. — Каб нікому не нашкодзіць, такія дакументы трэба чытаць і трактаваць уважліва".

Еўрарадыё папрасіла спецыяліста растлумачыць, у чым сутнасць, і расказаць, чым і каму можа пагражаць пастанова Міністэрства аховы здароўя. Таксама мы пагаварылі пра праблемы адукацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — з ментальнымі, маўленчымі, рухальнымі парушэннямі, недастатковасцю слыху, зроку, разладам аўтыстычнага спектру. Якія змены адбыліся ў гэтай сферы з 2020 года.

Из интерната и с диагнозом — сиди необразованным? Проверяем слухи
Страта слыху — не прычына не вучыцца / freepik.com

У 4 дадатку няма дыягназаў "глухата" і "страта слыху"

У тэксце тэлеграм-канала, які я бачу, па-першае, напісана нешта пра асоб, якія наведваюць інтэрнаты: маўляў, іх абмежаванні прапісаныя ў дадатку 4. Агульная ідэя публікацыі: "З дзецьмі, якія жывуць у сем'ях, будзе ўсё добра, а ў дзяцей са школ-інтэрнатаў — усё дрэнна".

Калі разгарнуць і ўважліва прачытаць дадатак 4 да пастановы, мы ўбачым, што ніякіх з далей пералічаных у телеграм-канале дыягназаў у ім няма. Блытаніна вось у чым: тыя дыягназы, якія пазначаюцца ў тэксце тэлеграм-канала, тычацца супрацьпаказанняў для атрымання дзецьмі агульнай адукацыі.

Калі ў дзіцяці разумовая адсталасць, страта слыху і гэтак далей, яно, вядома ж, не можа наведваць масавыя школьныя і дашкольныя ўстановы адукацыі [установы адукацыі, дзе рэалізуюцца праграмы агульнай (дашкольнай і школьнай), не спецыяльнай адукацыі. — заўв. Еўрарадыё]. У дадатку №4, дзе ідзе гаворка пра дзяцей, якія наведваюць установы сацыяльнага абслугоўвання, ніякіх такіх дыягназаў не пазначана.

Дарэчы, тут маюцца на ўвазе не толькі інтэрнаты. Напрыклад, у нас ёсць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, тэрытарыяльныя цэнтры дапамогі сям'і і дзецям, сацыяльна-рэабілітацыйныя цэнтры для непаўналетніх і г. д. Гэта значыць, некарэктна зводзіць усе ўстановы сацыяльнага абслугоўвання да псіханеўралагічных інтэрнатаў.

Дык вось, там да захворванняў і станаў, якія з'яўляюцца супрацьпаказаннямі да навучання дзяцей, што знаходзяцца ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, адносяцца вельмі сур'ёзныя парушэнні здароўя, якія ўключаюць у сябе, да прыкладу, глыбокую разумовую адсталасць. Гэта сапраўды цяжкія дзеці, многія з іх маюць патрэбу ў паліятыўным доглядзе, яны не могуць не тое што вучыцца і засвойваць інфармацыю, яны з цяжкасцю спраўляюцца з задачай выжывання.

У дадатку таксама ёсць заўвагі, што гэтыя супрацьпаказанні да навучання тычацца дзяцей з рэзка выяўленымі абмежаваннямі ў самаабслугоўванні і самастойным перамяшчэнні. Як правіла, гэта дзеці, якія толькі ляжаць. Многія з іх, як ужо згадвалася вышэй, з цяжкасцю падтрымліваюць патрэбны ўзровень вітальнасці, пра навучанне ў такой сітуацыі, пагадзіцеся, цяжка казаць. Ні пра якія дыягназах накшталт глухаты, разумовай адсталасці гаворкі не ідзе.

Из интерната и с диагнозом — сиди необразованным? Проверяем слухи
Закон можа быць нармальным, пытанне ў магчымасцях яго рэалізаваць / freepik.com

Праблема навучання цьютараў проста велізарная. Такім спецыялістам неабходныя навыкі ABA-тэрапіі. У цяперашні час гэта адзін з самых эфектыўных метадаў карэкцыі паводзін дзяцей з аўтызмам і іншымі асаблівасцямі развіцця. Яго выкарыстоўваюць ва ўсім цывілізаваным свеце, але ў нас гэтаму не вучаць. Перадаваць веды мусяць сертыфікаваныя спецыялісты, а сертыфікацыя каштуе грошай — вось і ўсё.

Тое, чаму вучаць у педагагічным ВНУ, не хочацца каментаваць. Я ведаю, што ў адной сярэдняй навучальнай установе рыхтуюць цьютараў, быў першы набор. Але без АВА-тэрапіі я не ўяўляю, як гэта адбываецца.

Такія праблемы звязаныя, на мой погляд, з замкнёнасцю і ізаляванасцю падрыхтоўкі спецыялістаў, якая развіваецца па-за сусветным кантэкстам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі