З-за баёў некалькі гарадоў Данецкай вобласці засталіся без вады

У выніку спынілася падача вады ў некаторыя гарады рэгіёну, інфармуе УНІАН са спасылкай на прэс-службу Данецкай абласной дзяржадміністрацыі.

Паведамляецца, што фільтравальную станцыю закансервавалі, супрацоўнікаў вывезлі. З гэтай прычыны цалкам спынілася падача вады ў г. Краснаармейск, г. Родзінскае, пас. Шаўчэнка, Чырвонаармейскі раён, г. Дзімітраў, г. Дабраполле і Дабрапольскі раён. Такое рашэнне было прынятае з-за актыўных баявых дзеянняў, бо на тэрыторыі Карлаўкі знаходзяцца баявыя пазіцыі груповак так званай ДНР.

Фота — ipnews.in.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі