За гэтыя паўгода было "шмат стрэсу" — Меліціна Станюта
Меліціна праводзіць майстар-класы па гімнастыцы ў розных гарадах / instagram.com/melitinastaniouta
Стрэс і цяжкасці апошняга часу выліліся ў стомленасць і нават абыякавасць да жыцця, расказала гімнастка Меліціна Станюта ў Instagram.
"Апошнія 6 месяцаў у мяне было шмат стрэсу і вельмі цяжка адной у чужых краінах, амаль без грошай, без паняцця, дзе мне спаць заўтра... бяссонныя ночы, пераезды, пералёты, валізкі, сумкі... усяго гэтага назбіралася", — прызналася гімнастка. Каб аднавіцца маральна, яна засяродзілася на працы і адпачынку паміж трэніроўкамі. Апошнім часам яна праводзіць майстар-класы па гімнастыцы ў розных гарадах. І цяпер яна гатовая сказаць, што "я зноў з вамі".
У сакавіку, пасля пачатку вайны, гімнастка пісала, што ў яе пачаліся праблемы з удзелам у турнірах праз беларускі пашпарт.
"І ведаеце што? Я не выключаю, што гэта наша віна. Ведаеце, як у спорце, калі ты не выйграў — ты зрабіў недастаткова. Ці нешта яшчэ не зрабіў. Гэта жудасна, але гэта ўжо так", — казала вясной беларуская гімнастка. Яна тады яшчэ дадала, што яе цяжкасці не ідуць ні ў якае параўнанне з тым, што адбываецца ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.