За год "бязвізу" ў Беларусі затрыманыя 18 падарожнікаў з Латвіі
Мяжа Беларусі і Латвіі / Сяргей Кузняцоў, rus.lsm.lv
Міністэрства замежных спраў Латвіі заклікае суграмадзян не наведваць Беларусь, не зважаючы на бязвізавы рэжым, уведзены афіцыйным Мінскам. Пры ўездзе ў Беларусь замежнікі могуць стаць ахвярай правакацый з боку беларускіх спецслужбаў. Іх могуць ілжыва абвінаваціць у парушэнні беларускіх законаў і арыштаваць, піша delfi.lv са спасылкай на МЗС.
З моманту ўвядзення бязвізавага рэжыму ў красавіку 2022 года ў Беларусі арыштавалі ўжо 18 грамадзян Латвіі. У Беларусі іх вінавацяць у розных парушэннях закона.
Латвіскія дыпламаты нагадваюць, што іх магчымасці дапамогі суграмадзянам у Беларусі вельмі абмежаваныя — "праз адсутнасць законнасці ў Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.