Забіты СБУ банкір Кірэеў быў супрацоўнікам ГУР — кіраўнік выведкі Украіны

Дзяніс Кірэеў на ўкраінска-расійскіх перамовах у Беларусі ў пачатку вайны / ТАСС
Дзяніс Кірэеў на ўкраінска-расійскіх перамовах у Беларусі ў пачатку вайны / ТАСС

Банкір Дзяніс Кірэеў быў штатным супрацоўнікам украінскай выведкі, распавёў яе кіраўнік Кірыл Буданаў. Ён заявіў, што Кірэева забілі ў машыне СБУ, а цела выкінулі на вуліцу.

Кірэеў прымаў удзел у ўкраінска-расійскіх перамовах у Беларусі ў пачатку вайны. У публікацыі The Wall Street Journal сцвярджаецца, што менавіта Кірэеў папярэдзіў украінскі ўрад аб пастанове Пуціна атакаваць Кіеў 24 лютага.

Потым Кірэеў раптам не з'явіўся на перамовах у Беларусі. Ён быў забіты СБУ 5 сакавіка. Тады з'явіліся чуткі, што Дзяніса Кірэева падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. Версію, што банкір мог працаваць на Расію, Буданаў катэгарычна адмаўляе і падкрэслівае, што ведаў Кірэева з 2009 года.

Я веру фактам, што спадар Кірэеў быў забіты ў машыне СБУ, калі яны [супрацоўнікі СБУ — Еўрарадыё] правялі мерапрыемства ў дачыненні да гэтай асобы. Я не маю права каментаваць гэтую інфармацыю. Тое, што яго забілі ў гэтай машыне супрацоўнікі — гэта факт, — кажа Буданаў.

Супрацоўнікі СБУ забілі героя, згаджаецца Буданаў.

На пытанне, як такое магло адбыцца, кіраўнік Украінскай выведкі адказвае, што "часам такія страшныя выпадкі ўжо здараліся. Не такія страшныя, як гэты. Але праблемы былі і раней".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі