Закрыўся яшчэ адзін вядомы мінскі бар
Бар ButterBro ў Мінску
Закрыўся яшчэ адзін вядомаы мінскі рэстаран — гастрабар ButterBro на вуліцы Сурганава. Ён адкрыўся ў 2017 годзе, а апошнім днём працы стала 31 жніўня 2024 года.
Каштуе гастрабар 320 тысяч долараў.
У аб'яве ўдакладняецца, што прадаецца гатовы бізнес з юрыдычнай асобай, але не брэнд ButterBro. У гэтай сетцы ёсць другі рэстаран, які працягвае працаваць — на вуліцы Жасмінавай.
Нядаўна на продаж быў выстаўлены модны бар "Чердак". За яго просяць $1 млн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.