Ларс фон Трыер прызнаўся, што пісаў сцэнарыі пад наркотыкамі і алкаголем

А цяпер, калі ён пачал весці здаровы лад жыцця, то не можа займацца творчасцю.

“Я не ведаю, ці змагу я здымаць новыя фільмы, і гэта мяне непакоіць, — сказаў ён дацкай газеце Politiken. — Яшчэ ніводнае выказванне, якое мае мастацкую вартасць, не ішло ад былога выпівохі ці былога наркамана”.

Паводле рэжысёра, усе яго фільмы, апроч апошняга — “Німфаманкі”, былі створаныя пад уздзеяннем алкаголю і наркотыкаў. Так, сцэнар да “Догвіля” ён напісаў за час 12-дзённага наркатычнага запою, а на стварэнне “Німфаманкі” ў яго пайшло ажно 18 месяцаў.

Апошнія 90 дзён рэжысёр не ўжываў ніякіх ап’яняючых рэчываў і кожны дзень хадзіў на сустрэчу ананімных алкаголікаў.

Рэжысёр  вельмі рэдка дае інтэрв’ю пасля скандалу ў Канах у 2011 годзе, калі ён на прэс-канферэнцыі сказаў, што разумее Гітлера. За гэта кіраўніцтва кінафестывалю зрабіла яго персонай нон-грата, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі