Журы "Еўрабачання-2017" галасуе за ўдзельнікаў другога паўфіналу

Журы "Еўрабачання-2017" галасуе за ўдзельнікаў другога паўфіналу

Літаральна цяпер на сцэне "Еўрабачання-2017" адбываецца генеральная рэпетыцыя другога паўфіналу, падчас якой галасуе журы. З беларускага боку гэта кампазітар Леанід Шырын, эстрадныя спевакі Аляксей Грос і Вікторыя Алешка, педагог па вакалу Людміла Куц і прадстаўніца міністэрства культуры. 


Перад рэпетыцыяй да журналістаў выйшаў удзельнік Naviband Арцём Лук'яненка. Музыка распавёў пра тое, што гурт гатовы да выступу. Музыкі атрымліваюць задавальненне ад працэсу, песні і ад таго, што прасоўваюць сваю мову ў Еўропу.

11 траўня ў 22.00 стартуе паўфінал. Ацэньваць музыкаў будуць і тэлегледачы. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі