Зміцер Дашкевіч асуджаны на 3 сутак арышту

Зміцер Дашкевіч асуджаны на 3 сутак арышту

Зміцер Дашкевіч асуджаны на 3 сутак арышту, інфармуе Радыё Свабода. Лідара нядаўняй абароны Курапатаў пакаралі за "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў". Як паведамляла Еўрарадыё, Дашкевіча схапілі раніцай 10 сакавіка на вуліцы Чарнышэўскага. Гэта адбылося практычна ў жывым эфіры, паколькі ён прадбачыў затрыманне і вёў трансляцыю сваіх перамяшчэнняў па горадзе.

Працэс у Савецкім судзе працягваўся да позняга вечара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі