Зміцер Дашкевіч сарваў адкрыццё помніка Леніну (фота, відэа)

Зміцер Дашкевіч сарваў адкрыццё помніка Леніну (фота, відэа)

Адкрыццё рэстаўраванага помніка Леніну каля МТЗ сарвалі дэмакратычныя актывісты. 7 лістапада, як піша nn.by, падчас адкрыцця помніка тры дэмакратычныя актывісты ў натоўпе ўдзельнікаў пачалі крычаць "Ганьба!". У адказ камуністы пачалі крычаць: "Мір, партыя, камсамол!"

У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама і адзін з лідараў камуністаў Ігар Карпенка. Падчас інцыдэнту яго адразу ж дзеля бяспекі адвялі ўбок асобы ў цывільным.

Пратэстоўцаў затрымалі супрацоўнікі АМАПа. Лідара маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча да машыны занеслі чатыры міліцыянты.

Пасля гэтага арганізатары ўключылі для прысутных "Гімн Усебеларускага народнага сходу" ў выкананні Аляксея Хлястова.

Як паведамляла Еўрарадыё, помнік Леніну стаяў у двары Мінскага трактарнага завода. Да чарговых угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі яго вынеслі да прахадной завода — "па просьбах ветэранаў і камуністаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі