На палітвязня Змітра Дашкевіча пачалі новую крымінальную справу

Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч

На палітвязня Змітра Дашкевіча за два месяцы да заканчэння тэрміну пачалі новую крымінальную справу.

Яго вінавацяць паводле арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Змітра Дашкевіча затрымалі ў красавіку 2022 года. Яго разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. Змітру асудзілі на 1,5 года калоніі, а Насце прысудзілі 3 гады "хатняй хіміі".

Дашкевіч мусіў выйсці на волю ў ліпені 2023-га. Аднак яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі ды пакінулі за кратамі. У верасні таго ж года палітвязню дадалі год строгага рэжыму.

Цяпер Зміцер знаходзіцца ў папраўчай калоніі №14 у Навасадах. Вядома, што ў СІЗА ў Жодзіне ён быў паўгода ў карцары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі