"Дзікі холад": палітвязня Змітра Дашкевіча змясцілі ў штрафны ізалятар
Зміцер Дашкевіч
Палітвязня Змітра Дашкевіча змясцілі ў штрафны ізалятар, ён скардзіцца на "дзікі холад". Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала жонка актывіста Наста Дашкевіч:
"Кажа, што яму прыходзіцца па 8 разоў за ноч уставаць на зарадку, каб сугрэцца. А за гэта яму складаюць рапарты, што ён не ляжыць пасля адбоя. Я не магу зразумець, чаму проста зняволення не дастаткова?"
Нядаўна Змітра перавялі ў ВК-14 з Жодзінскага СІЗА, дзе ён паўгады правёў у карцэры. Ён павінен быў выйсці на волю ў ліпені 2023 годзе, але на яго завялі справу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы" і ў кастрычніку прысудзілі да года калоніі строгага рэжыму.
У 2022 годзе дадому да Дашкевічаў прыйшлі з ператрусам. Мужа і жонку абвінавацілі ў грубым парушэнні парадку за ўдзел у акцыі 23 жніўня 2020 года. Суд прысудзіў Змітра да паўтары гады калоніі, Насту — да трох гадоў хатняй хіміі.
Сям'я Дашкевічаў выхоўвае чацвярых дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.