Зміцер Вайцюшкевіч 10 лістапада выступіць у філармоніі

Зміцер Вайцюшкевіч 10 лістапада выступіць у філармоніі

10 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе канцэрт памяці беларускіх паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна. Яго ініцыятарам выступіў народны артыст Беларусі, дырыжор Міхаіл Казінец, сябра Генадзя Бураўкіна.


"Рыгор Барадулін — першаадкрывальнік новых даляглядаў у лексіцы паэзіі. У яго вершах рассыпаныя разынкі народнага гумару. Генадзь Бураўкін — паэт-лірык, але і ў ранняй, і ў позняй лірыцы ён заўсёды паўстае вялікім філосафам і грамадзянінам. І Барадулін, і Бураўкін — гэта носьбіты беларускасці, абодва вельмі тонка адчувалі беларускую мову. Лёс распарадзіўся так, што яны пайшлі з жыцця амаль адначасова, адзін за адным — вясной 2014 году..." — такім чынам патлумачыў свой выбар Міхаіл Казінец у інтэрв'ю радыё "Свабода".

 

Зміцер Вайцюшкевіч 10 лістапада выступіць у філармоніі

У першай частцы канцэрта выступяць Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Ціхановіч і Ядзвіга Паплаўская, Ігар Задарожны, харавая капэла імя Рыгора Шырмы. Суправаджаць выступ артыстаў будзе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца.


У другім аддзяленні Казінец будзе дырыжыраваць Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі. Будзе выкананая Шостая сімфонія Андрэя Мдзівані "Полацкія пісьмёны" — твор пра Еўфрасінню Полацкую і Францыска Скарыну.

Фота: baj.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі