Зміцер Вайцюшкевіч выступіць з акустычным онлайн-канцэртам
Зміцер Вайцюшкевіч / Еўрарадыё
Зміцер Вайцюшкевіч выступіць з акустычным онлайн-канцэртам у рамках фестывалю "Артысты перамогі". Выступ пройдзе 1 траўня. Пачатак а 20:00.
"Галоўны рамантык беларускай песні, як яго называюць, выканае новыя і лепшыя творы са сваёй багатай творчай скарбонкі - на рахунку спевака і кампазітара больш за 20 сольных альбомаў і праграм на вершы беларускіх і замежных паэтаў", — піша Фонд культурнай салідарнасці.
Фестываль "Артысты перамогі" праводзіцца ў гонар музыкаў, якія працягваюць даваць канцэрты, нягледзячы на пераследы і забароны канцэртаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.