Затрымана жонка Змітра Вайцюшкевіча
Галіна Казіміровская і Зміцер Вайцюшкевіч з дзецьмі / TUT.BY
Галіна Казіміроўская кіруе хорам Concordia. Пра яе затрыманне стала вядома напярэдадні позна вечарам.
"Невядомыя ў цывільным прыехалі на бусе і арыштавалі на працы", — піша телеграм-канал Беларускага фонду культурнай салідарнасці.
Паведамляецца, што зараз яна знаходзіцца на Акрэсціна. У Казіміроўскай і музыканта Змітра Вайцюшкевіча двое непаўнагадовых дзяцей.
Хор Concordia быў заснаваны ў 2007 годзе, у ім спяваюць аматары харавога спеву. Некалькі дзясяткаў чалавек, студэнтаў і больш старэйшых людзей, прадстаўнікоў розных прафесій, збіраюцца разам і спяваюць a cappella.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.