Біятланістка Анастасія Кузьміна аб'явіла пра завяршэнне кар'еры
Знакамітая біятланістка 35-гадовая Анастасія Кузьміна аб'явіла пра завяршэнне прафесійнай кар'еры. Яна спаслалася на некаторыя праблемы са здароўем і недахоп часу.
"За апошнія паўгода ў маім жыцці адбылося шмат зменаў, — піша Кузьміна. — Вельмі спадзявалася, што новы этап у жыцці прайду бязбольна, але разумела, што не спраўляюся з тым тэмпам "нармальнага жыцця" і пастаянным жаданнем ўтрымліваць форму на належным узроўні для паспяховага ўдзелу з спаборніцтвах. Шмат абавязкаў і мала часу для аднаўлення — не самае лепшае спалучэнне для максімалісткі, якая спрабавала скокнуць вышэй сваёй галавы з лепшых памкненняў".
Кузьміна — ураджэнка Цюмені. Яна выступала за зборную Расіі, а ў 2007-м разам з мужам пераехала ў Славакію і з наступнага года стала выступаць за славацкую зборную. Біятланістка — трохразовая алімпійская чэмпіёнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.