ЗША вітаюць вызваленне беларускіх апазіцыянераў

Дзярждэпартамэнт ЗША прывітаў вызваленне з турмы групы беларускіх палітвязняў, перадае BBC. Нагадаем, 22 жніўня закрытым указам Аляксандра Лукашэнкі з-за кратаў былі вызваленыя экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, а таксама Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Юрый Рубцоў.

"Вызваленне гэтых шасці палітвязняў з'яўляецца пазітыўным развіццём падзей для беларускага народа і важным крокам на шляху нармалізацыі адносін са Злучанымі Штатамі", — адзначаецца ў заяве Дзярждэпартамента.

Таксама Злучаныя Штаты заклікалі, каб Мінск правёў прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка ў адпаведнасці са стандартамі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека.

"Гэтыя крокі ўмацуюць беларускі суверэнітэт і незалежнасць, якія Злучаныя Штаты адназначна і цвёрда падтрымліваюць", — канстатуе Дзярждэп.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі