З'явіліся новыя паштоўкі, прысвечаныя Тадэвушу Касцюшку
Тадэвуш Касцюшка
З'явіліся новыя паштоўкі, прысвечаныя кіраўніку вызваленчага паўстання 1794-га Тадэвушу Касцюшку. Іх аўтарам з’яўляецца калекцыянер Ігар Федасенка, піша racyja.com.
На адной з іх — дом, у якім нарадзіўся Касцюшка ў цяперашнім Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. На другой паштоўцы — партрэт, герб Касцюшкаў і тэкст: “Тадэвуш Касцюшка (1746 — 1817) — нацыянальны герой Польшчы, Беларусі, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі”. На трэцяй паштоўцы бачым іншы партрэт Касцюшкі і яго дом у Марачоўшчыне. З адваротнага боку паштовак, дзе месца для маркі, таксама адлюстраваны маленькі партрэт нацыянальнага героя Беларусі.
Ігар Федасенка раней ужо выдаваў паштоўкі і канверт, прысвечаныя Тадэвушу Касцюшку.
Тым часам у цяперашняй РБ ідэолагі збіраюцца вызначыць ролю кіраўніка вызваленчага паўстання ў гісторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.