З'явіўся новы дакументальны фільм пра пратэсты 2020-га ў Беларусі і рэпрэсіі
Каля Акрэсціна, 2020 год
З'явіўся новы дакументальны фільм пра пратэсты 2020-га ў Беларусі і рэпрэсіі. Ён мае назву "Паглядзіце наверх". "Медуза" адзначае, што фільм зняла незалежная берлінская студыя Narra (яе заснавалі расіяне, якія з'ехалі з РФ). Гэта "пранізлівая гісторыя, што ў чалавека ёсць магчымасць выбіраць — нават у самыя беспрасветныя часы".
Аўтары пішуць, што "змянілі некаторыя арыгінальныя кадры", каб не падставіць людзей, якія на іх трапілі. Бо рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, і сілавікі па-ранейшаму шукаюць удзельнікаў пратэстаў 2020-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.