02:35 Венецыянская камісія супраць відэаназірання ў грамадскіх месцах
Еўрапейскія праваабаронцы выступілі супраць
відэаназірання ў грамадскіх месцах. Па іх меркаванні, камеры назірання парушаюць правы
чалавека.
Законнасць відэаназірання паставіла пад сумнеў еўрапейская камісія “За дэмакратыю праз права”, вядомая таксама як Венецыянская камісія.
У дакладзе камісіі, распаўсюджаным у сераду, адзначаецца, што такая практыка пагражае падставовым правам чалавека.
У прыватнасці гаворка вядзецца аб павазе прыватнага жыцця і свабодзе перасоўванняў.
Разам з тым у дакуменце ўзгадваецца, што відэаназіранне грамадскіх месцаў абумоўлена неабходнсцю забеспячэння грамадскай бяспекі.
Таму Венецыянская камісія прапанавала краінам-сябрам Савета Еўропы прыняць шэраг захадаў дзеля гарантавання легальнасці відэаназірання ў адпаведнасці з патрабаваннямі Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, а таксама міжнародных дакументаў, датычных збору і абароны персанальных дадзеных.