1 траўня апазіцыя хоча правесці Марш салідарнасці

1 траўня апазіцыя хоча правесці Марш салідарнасці

1 траўня прадстаўнікі апазіцыі хочуць правесці ў сталіцы Марш салідарнасці. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 18 красавіка паведаміў кіраўнік руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч.

Заяўнікам акцыі выступае намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч. Па яго словах, збор плануецца а 16-й гадзіне каля Нацыянальнай акадэміі навук. Потым адбудзецца шэсце па вуліцы Сурганава і мітынг у парку Дружбы народаў.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што арганізатары ідуць на кампраміс, бо пагаджаюцца на непапулярны маршрут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі