10 сутак за графіці на асфальце: размова з музыкам Максімам Субачам
Гісторыя музыкі гуртоў TonqiXod і Subtonans Максіма Субача не незвычайная для цяперашняй Беларусі: Максім прапаў, потым знайшоўся ў РУУС, затым патрапіў у ізалятар на Акрэсціна. А ўсё таму, што маляваў палітычнае графіці на асфальце ля прыпынку грамадскага транспарта. А яшчэ праваахоўнікі апублікавалі з Максімам відэа. Дыялог там такі:
— Я добрапрыстойны грамадзянін.
— А навошта пісалі, калі вы добрапрыстойны грамадзянін, прабачце...
— А хіба тут ёсць супярэчнасць? Хацеў выразіць сваю думку.
— У палову трэцяй на асфальце?
— Ну, па-іншаму не атрымліваецца.
Пасля "дзесяці згубленых сутак" Максіма адпусцілі. Як быць "палітычным" на Акрэсціна і не ведаць, што адбываецца на волі? У жывым эфіры Еўрарадыё Максім распавядае пра свае прыгоды.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.