16:01 У Кіеве прайшоў пікет беларускіх жанчын

У пятніцу каля амбасады Беларусі ў Кіеве прайшоў пікет беларускіх жанчын, чые сваякі асуджаны ў нашай краіне па крымінальных, грамадзянскіх і маёмасных справах.  Яны разгарнулі плакаты з патрабаваннем адстаўкі генеральнага пракурора і старшыні Вярхоўнага суда Беларусі. Па словах удзельніц, акцыя не мае палітычнага характару.

Жанчыны прыехалі па ўласнай ініцыятыве, за свае грошы, ніякая палітычная партыя не выкарыстоўвае іх. Беларускі не могуць дамагчыся справядлівасці ў сваёй краіне. Яны хочуць законных, абгрунтаваных, матываваных судовых рашэнняў па справах сваіх блізкіх.

Паколькі ў Мінску правесці пікет ім не дазволілі, яны спрабуюць прыцягнуць увагу грамадскасці ў Кіеве, куды ў бліжэйшым часе павінен прыехаць Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі