18 беларускіх арганізацый прымалі ўкраінскіх дзяцей на "перавыхаванне"

У Беларусі ўкраінскіх дзяцей вазілі ў вайсковыя часці

У Беларусі ўкраінскіх дзяцей вазілі ў вайсковыя часці / sb.by

Украінскіх дзяцей ва ўзросце ад шасці гадоў для "перавыхавання" прымалі 18 беларускіх арганізацый. Гэта высветлілі праваабаронцы.

У верасні праваабарончыя арганізацыі Freedom House, Рэгіянальны цэнтр правоў чалавека і цэнтар ZMINA перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы палітычнай індактрынацыі і мілітарызаванага перавыхавання ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі.

Паводле праваабаронцаў, украінскіх дзяцей для "перавыхавання" вывозілі з 2021 года. Таксама яны ідэнтыфікавалі 2219 украінскіх дзяцей, якія пацярпелі ад дыскрымінацыйнага пераследу.

Праваабаронцы называюць наступныя арганізацыі:
інтэрнат завода "Палімір", Наваполацак;
дзіцячы аздараўленчы летнік "Вясёлка", Віцебск;
дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр "Ждановічы", Менск;
Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі ў Астрашыцкім Гарадку, Мінская вобласць;
санаторый "Дубравенка", Магілёўская вобласць;
летнік "Зара", Магілёўская вобласць;
дзіцячы санаторый "Случ", Мінская вобласць;
санаторый "Волма", Мінская вобласць;
санаторый "Залатыя Пяскі", Гомельская вобласць;
дзіцячы аздараўленчы лагер "Дубрава", Мінская вобласць;
Старобінская гарадская бальніца, Мінская вобласць;
гатэль "Беларусь", Брэст;
дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Колас№, Брэсцкая вобласць;
Салігорская цэнтральная раённая бальніца, Мінская вобласць;
дзіцячы аздараўленчы лагер "Бярозка", Гродзенская вобласць;
санаторый "Зялёны Бор", Мінская вобласць;
лагер "Лясная Паляна", Гродзенская вобласць;
нацыянальны дзіцячы цэнтр "Зубраня", Мінская вобласць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі