19-гадовая беларуска выйграла тэнісны турнір у Грэноблі

Алёна Фалей

Алёна Фалей / ceutadeportiva.com

Беларуска Алёна Фалей (249 WTA) 11 лютага выйграла фінальны паядынак у адзіночным разрадзе на тэнісным турніры ITF у французскім Грэноблі.

Яна перамагла францужанку Манон Леанард (345 WTA) — 6:1, 4:6, 6:4. Фінальны матч доўжыўся 2 гадзіны 5 хвілін.

19-гадовая Фалей заваявала ўжо чацвёрты прыз на турнірах ITF у адзіночным разрадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі