19:50 У крамах будуць прадавацца прадукты са скончаным тэрмінам захоўвання
Праект новага закону “Аб абароне правоў спажыўцоў” рыхтуецца ў Беларусі. У ім прадугледжваюцца незвычайныя для нашай краіны змены.
Напрыклад, крамам дазволяць прадаваць прадукты са скончаным тэрмінам захоўвання, аднак для гэтага спатрэбяцца станоўчыя вынікі экспертызы. Пры гэтым прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці прадавацца не будуць.
Рамонтныя майстэрні будуць несці адказнасць за замаруджванне тэрмінаў рамонту. Беларускія гарантыйныя тэрміны для айчынных тавараў і паслуг будуць распаўсюджвацца і на замежную прадукцыю.
Гэта азначае, што тэлевізары “Sony” будуць прадавацца з такім самым тэрмінам гарантыі, як і “Гарызонты”. А гарантыя на замежны абутак будзе складаць не менш за 30 дзён. Дарэчы, новы праект закону маюць разгледзець на вясновай сесіі парламента.