21:31 Расія накіравала чарговую ноту Эстоніі
Амбасадару Эстоніі ў Маскве, Марыне Кальюранд, 23 красавіка ўручаная нота
пратэсту ў сувязі з планамі эстонскага ўраду па эксгумацыі астанкаў савецкіх
жаўнераў у Таліне, – паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных справаў Расіі. Нагадаю, што яшчэ ў студзені ўрад Эстоніі прыняў закон аб “ахове вайсковых
пахаванняў”, які дазваляе, у прыватнасці, перапахаваць астанкі савецкіх
жаўнераў з брацкай магілы на ўзгорку Тынісмягі ў Таліне і дэмантаваць помнік
Жаўнеру-вызваліцелю.
А ў мінулую сераду міністр абароны Эстоніі падпісаў указ, згодна з якім раскопкі пачнуцца ўжо прыканцы красавіка.
А ў мінулую сераду міністр абароны Эстоніі падпісаў указ, згодна з якім раскопкі пачнуцца ўжо прыканцы красавіка.