23 жніўня адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму

Датай адзначэння абралі дзень падпісання дамовы аб ненападзе паміж Германіяй і СССР / vk.com

Датай адзначэння абралі дзень падпісання дамовы аб ненападзе паміж Германіяй і СССР / vk.com

23 жніўня адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму (Дзень памяці ахвяр таталітарных і аўтарытарных рэжымаў). Ён быў заснаваны Еўрапейскім парламентам у 2009 годзе. Датай адзначэння абралі дзень падпісання дамовы аб ненападзе паміж Германіяй і СССР, а таксама сакрэтнага пратакола Молатава-Рыбентропа (23 жніўня 1939 года), які падзяліў Еўропу на сферы ўплыву. Лічыцца, што гэты дакумент падрыхтаваў глебу для пачатку Другой сусветнай вайны.

Летась з нагоды Еўрапейскага дня памяці ахвяр сталінізму і нацызму кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вярнуў у Еўропу "жахі вайны".

У цяперашняй Беларусі расследуюць толькі нацысцкія злачынствы, а сталінскія рэпрэсіі замоўчваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі