Дастаць з таго свету: каго і за што будуць караць — эфір з Пашкевічам

Алесь Пашкевіч / Еўрарадыё
Алесь Пашкевіч / Еўрарадыё

Лукашэнкаўскі рэжым не спыняе спробаў падагнаць гісторыю “пад сябе” і свае аднадзённыя палітычныя патрэбы. І калі ў нармальнай палітычнай сітуацыі працы па вызначэнні і навуковым абгрунтаванні фактаў генацыду беларускага народа былі б толькі на карысць, то ў сённяшняй сітуацыі відавочна: гэта працуе на аднабаковую падачу гістарычнага матэрыялу. Менавіта таму так ашалела заклікаюць да чыстак сярод гісторыкаў, забараняюць кнігі і знішчаюць нацыянальную гістарычную памяць.

Ці варта разлічваць на тое, што да “адказнасці” прыцягнуць усіх злачынцаў, якія здзяйснялі генацыд беларускага народа, у тым ліку Ленін, Сталін, Дзяржынскі ды іншыя? Як на развіццё гістарычнай навукі ўплывае пераслед гісторыкаў і ці магчыма перапісаць падручнікі па гісторыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Алесь Пашкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі