Абаронца “Віцебска” зняў мяч рукой з галавы нападніка “Дняпра” (відэа)

Судзейскім скандалам скончыўся першы стыкавы матч за выхад у вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе, які праходзіў у Віцебску 3 снежня. Абаронца гаспадароў зняў мяч рукой з галавы нападніка “Дняпра”, калі той знаходзіўся ў штрафной і фактычна выходзіў сам-насам з варатаром сапернікаў. Пры гэтым арбітр парушэнне, якое цягнула на пенальці і, магчыма, на чырвоную картку, не заўважыў, а лік на табло на той момант (69-я хвіліна) быў 0:0.

Праз 6 хвілін віцябляне скарысталіся памылкай магілёўскіх футбалістаў і выйшлі наперад, а на 88-й хвіліне паставілі кропку ў матчы. 2:0 на карысць "Віцебска", які мае вялікія шанцы трапіць замест “Дняпра” ў вышэйшую лігу. Гульня ў адказ пройдзе ў Магілёве 7 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі