Аб'яднанне сілавікоў Беларусі аддзяляецца ад BYPOL

Аляксандр Азараў / Еўрарадыё
Аляксандр Азараў / Еўрарадыё

Канфлікт у BYPOL удалося развязаць "мірным шляхам", як вынікае з паведамлення Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Пасля сустрэчы байполаўцаў са Святланай Ціханоўскай былі прынятыя наступныя рашэнні:

— праца BYPOL будзе рэарганізаваная. Ад фонду BYPOL аддзяляецца Аб’яднанне сілавікоў Беларусі (куды  ўваходзяць Мацвей Купрэйчык, Уладзімір Жыгар ды іншыя). Бліжэйшым часам гэтая арганізацыя вызначыцца з назвай, формай юрыдычнай асобы і кірункамі працы;

Станіслаў Лупаносаў і Аляксандр Азараў застаюцца адказнымі за план "Перамога". Паведамляецца, што звесткі плана "Перамога" знаходзяцца ў поўнай бяспецы, працягваецца праца па яго напаўненні і падрыхтоўцы;

— спрэчныя сацсеткі BYPOL вырашана падзяліць: Telegram, Instagram, Youtube застаюцца за Аб’яднаннем сілавікоў Беларусі;  Facebook, TikTok і сайт — за ByPOL пад кіраўніцтвам Аляксандра Азарава;

— усе ўдзельнікі сустрэчы пагадзіліся прайсці паліграф у незалежнага эксперта цягам бліжэйшых двух месяцаў;

— у BYPOL найбліжэйшым часам адбудзецца фінансавы аўдыт, праведзены незалежнай кампаніяй, якую ўхваляць абодва бакі. Арганізацыя выплаціць пазыкі па заробках;

— уводзіцца мараторый на ўзаемныя абвінавачванні і публічную крытыку, а таксама любыя дзеянні, якія прычыняюць шкоду другому боку і BYPOL як супольнасці.

Пра канфлікт у BYPOL стала вядома на мінулым тыдні. Кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў абвінаваціў Мацвея Купрэйчыка, што той пасля звальнення скраў доступ да ўсіх сацсетак арганізацыі. У адказ Купрэйчык заявіў пра звальненне Азарава і абвінаваціў яго ў фінансавых махінацыях. Ролю медыятара ў канфлікце ўзяў на сябе Аб'яднаны пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі