Адвакаты Калеснікавай і Знака абскардзілі прысуд

Марыя Калеснікава і Максім Знак / babariko.vision​
Марыя Калеснікава і Максім Знак / babariko.vision​

Абарона Марыі Калеснікавай і Максіма Знака падала ў чацвер апеляцыйныя скаргі ў Вярхоўны суд, паведамляе babariko.vision.

"Пададзеныя сёння скаргі можна ўмоўна назваць "папярэднімі". Ёсць магчымасць выкласці довады ў дадатковай апеляцыйнай скарзе не пазней чым за 5 сутак да пачатку судовага пасяджэння. Таксама ў суд можна падаваць хадайніцтвы", — расказалі адвакаты.

ВС будзе разглядаць справу ў якасці суда другой інстанцыі. 

Калеснікава і Знак ад свайго імені таксама маюць намер падаць апеляцыйныя скаргі з СІЗА. Зрабіць гэта яны павінныя да 20 верасня.

6 верасня Мінскі абласны суд прысудзіў Калеснікава і Знака да 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд не ўступіў у законную сілу, паколькі не прайшоў 10-сутачны тэрмін для яго абскарджання і апратэставання. Калі ніхто з удзельнікаў працэсу гэтага не зробіць, то прысуд уступіць у сілу 21 верасня. 

Адвакаты і іх кліенты "катэгарычна" не згодныя з прысудам, таму будуць яго абскарджваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі