Акцыя пратэсту медыкаў праходзіць у Маскве

Акцыя санкцыянаваная маскоўскімі ўладамі. Аналагічныя пратэсты адбываюцца ў болей чым 40 рэгіёнах Расіі. Маніфестанты трымаюць у руках плакаты “+32% на абарону, -21% на медыцыну”, “Перастаньце разбураць ахову здароўя”, “Урад — у адстаўку”.

Некаторыя ўдзельнікі акцыі пераапрануліся ў чорныя балахоны і трымаюць у руках пластыкавыя косы — такім чынам яны сімвалічна паказваюць верагодныя наступствы медыцынскай рэформы. Камуністы прынеслі на акцыю труну, на якой напісана: “Мне бракавала койка-месца”.

Паўтара месяцы таму на Расійскім медыцынскім серверы быў апублікаваны план-графік рэформы медыцыны ў Маскве, які прадугледжвае закрыццё 28 медыцынскіх установаў, у тым ліку 15 лякарняў, і звальненне каля 7 тысяч супрацоўнікаў.  

Паводле інфармацыі прафсаюзу медработнікаў “Дзеянне”, у расійскай сталіцы пайшла першая хваля скарачэння медработнікаў. Лекараў і медсёстраў прымушаюць звольніцца “па ўласным жаданні” ці “па згодзе бакоў”, каб не выплочваць двухмесячную дапамогу, якая належыць пры скарачэнні, перадае УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі