Акцыю “Аўталедзі” правялі ў Брэсце
Яны была прымеркаваная да Дня жанчын.
Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе Брэсцкай абласной ДАІ Наталля Сахарчук, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі віншавалі жанчын, якія кіруюць транспартнымі сродкамі, з 8 сакавіка. Ім дарылі кветкі, а таксама нагадвалі пра неабходнасць выконваць правілы дарожнага руху. Асаблівую ўвагу надавалі недапушчальнасці кіравання ў нецвярозым стане.
Апроч кветак, аўталедзі атрымлівалі ў падарунак зборнікі правіл дарожнага руху, камізэлькі падвышанай бачнасці, салодкія падарункі і тэматычныя календары.
Трохгадзінная акцыя праводзілася на цэнтральных вуліцах горада. У ёй задзейнічалі супрацоўнікаў ДАІ — мужчын. Са святам павіншавалі болей за 150 удзельніц дарожнага руху.